Экскаватар зваліўся з МАЗа на легкавік, пацярпела дзяўчына-кіроўца — фоты
Гэта здарылася 17 чэрвеня на аўтадарозе Сянно-Бешанковічы-Ушачы каля вёскі Чарствяды Віцебскай вобласці.
Пры перавозцы на аўтамабілі МАЗ, які належыць камунальнаму ўнітарнаму прадпрыемству «Ушацкія ПМС», перакуліўся экскаватар Э-304, паведамляе сайт МНС.
Экскаватар зваліўся на аўтамабіль «Сузукі-Альта», у выніку кіроўца легкавіка атрымала пераломы, яе заблакавала ў салоне. Дзяўчыну дэблакавалі супрацоўнікі МНС, яе даставілі ў бальніцу.