БЕЛ Ł РУС

Расіянам за кантрабанду мядзвежых лапаў у Кітаі пагражае смяротнае пакаранне

19.06.2013 / 10:55

Двум жыхарам Забайкальскага краю, затрыманым у канцы маі за спробу завезці 213 лап мядзведзяў на тэрыторыю Кітая, можа пагражаць смяротнае пакаранне.

Па кітайскіх законах за кантрабанду частак жывёл прадугледжана пакаранне ад 5 гадоў пазбаўлення волі да смяротнага пакарання.

У 2008 годзе расіяне якія паспрабавалі завезці ў Кітай рогі аленяў, атрымалі пажыццёвыя тэрміны.

Продаж лап мядзведзяў у краіне забаронены па законе аб ахове рэдкіх жывёл. Аднак на чорным рынку гэты тавар карыстаецца попытам, бо лічацца прысмакам, акрамя таго прымяняюцца ў медыцыне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула