БЕЛ Ł РУС

У чацвер пацяплее да 31°С

19.06.2013 / 19:38

Прагноз надвор’я на 20 чэрвеня.

Тэрыторыя нашай краіны працягвае знаходзіцца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску, паўсюдна захоўваецца малавоблачнае цёплае сухое надвор'е.

У чацвер, 20 чэрвеня, характар надвор'я застанецца ранейшым. Абыдзецца без дажджоў.

Уначы вецер няўстойлівы слабы, днём умераны.

Начная тэмпература паветра складзе +7 .. +14°С, дзённая дасягне +23 .. +29°С, месцамі па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях будзе горача, там паветра прагрэецца да +30 .. +31°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула