БЕЛ Ł РУС

Латушка ўручыў копіі даверчых грамат прадстаўніку МЗС Іспаніі

20.06.2013 / 18:31

Пасол Беларусі ў Францыі і Іспаніі па сумяшчальніцтве Павел Латушка ўручыў 20 чэрвеня ў Мадрыдзе копіі даверчых грамат дырэктару пратакола МЗС Іспаніі Хасе Марыі Радрыгесу Коса.

Як паведамляе прэс-служба пасольства Беларусі ў Францыі, падчас цырымоніі Латушка зазначыў, што ў якасці асноўнага прыярытэту ў сваёй дыпламатычнай дзейнасці бачыць развіццё супрацоўніцтва ў сферы эканомікі паміж Беларуссю і Іспаніяй. Ён падкрэсліў, што ў якасці пасла мае намер таксама садзейнічаць развіццю канструктыўнага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Іспаніяй у сферы культуры, навукі, адукацыі, турызму і іншых галінах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

Падчас знаходжання ў Мадрыдзе Латушка правядзе сустрэчы з кіраўніцтвам МЗС Іспаніі, прэзідэнтам Гандлёва-эканамічнай палаты Іспаніі, прэзідэнтам Канфедэрацыі іспанскіх прадпрыемстваў. Плануюцца сустрэчы з кіраўніцтвам шэрагу іспанскіх кампаній.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула