БЕЛ Ł РУС

Рух на ўчастку пр. Незалежнасці і вул. Леніна ў Мінску закрываецца на тры дні

21.06.2013 / 10:45

У сувязі з правядзеннем работ па рамонце праезнай часткі праспекта Незалежнасці з 22.00 21 чэрвеня да 05.00 24 чэрвеня на ўчастку ад вул. Гарадскі Вал да вул. Я.Купалы, а таксама на вул. Леніна (ад вул. Інтэрнацыянальная да вул. Ульянаўская) будзе закрыты рух усіх відаў транспарту,

паведамілі ў прэс-службе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Аб’езд гэтага ўчастка будзе ажыццяўляцца па вуліцах Бабруйская — Няміга — Багдановіча — Янкі Купалы, Бабруйская — Ульянаўская — Янкі Купалы.

З 21.00 21 чэрвеня да 5.00 24 чэрвеня ў сувязі з правядзеннем работ па рамонце дарожнага пакрыцця па пр. Пераможцаў на ўчастку ад вул. Арлоўская да вул. Сапёраў будзе абмежаваны рух транспарту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула