БЕЛ Ł РУС

У суботу будзе да +32°С, будуць залевы і град

21.06.2013 / 14:08

У суботу, 22 чэрвеня, гарачае і няўстойлівае надвор'е ў Беларусі абумовяць франтальныя раздзелы з Польшчы, і вельмі цёплая вільготная паветраная маса. Ноччу па захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі нашай краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы.

Днём у асобных раёнах — моцныя залевы, град.
Вецер паўднёва-ўсходні з пераходам на паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне да 15-20 м/с. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +12 .. +19°С, максімальная днём +26 .. +32°С.

У нядзелю 23 чэрвеня, захаваецца няўстойлівы характар ​​надвор'я. Ноччу ў цэнтральных і ўсходніх раёнах, днём месцамі па краіне прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўночнай чвэрці ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +13 .. +20°С, максімальная днём +23 .. +28°С, па поўдні да +30°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула