БЕЛ Ł РУС

Футбалісты «Полацка» байкатуюць матч: гульцам не плацяць заробак

21.06.2013 / 22:55

У суботу «Полацк» не адправіцца на матч 10-га тура чэмпіянату Беларусі ў першай лізе супраць «Смаргоні».

Гульцы вырашылі байкатаваць матч у сувязі з запазычанасцю па заробку. Футбалісты не атрымлівалі грошы 2,5 месяца.

АБФФ ведае аб праблеме. Федэрацыя прапанавала «Полацку» аўтобус для арганізацыі выезду. Аднак сутнасць праблемы ў затрымцы зарплаты гульцоў клуба.

Пасля трэніроўкі футбалісты раз’ехаліся па дамах.

Матч «Смаргонь» — «Полацк» павінен быў адбыцца 22 чэрвеня ў 18.00.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула