БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі папярэджваюць пра «неспрыяльную з’яву» ў нядзелю

22.06.2013 / 16:45

«23 чэрвеня ў сувязі з уплывам атмасферных франтоў на большай частцы тэрыторыі рэспублікі і Мінскай вобласці чакаюцца навальніцы, у асобных раёнах моцныя ліўні, месцамі пры навальніцах шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с. Па Мінску чакаецца навальніца вечарам 22 чэрвеня, а таксама ў першай палове ночы і ў другой палове дня 23 чэрвеня», — паведамляе сайт Рэспубліканскага гідраметэацэнтра (www.pogoda.by).

У Мінску тэмпература паветра найбліжэйшай ноччу складзе плюс 20–22°С, днём 22–24°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула