БЕЛ Ł РУС

Мірны выйграў парны турнір у Галандыі

23.06.2013 / 09:37

Максім Мірны (25-е месца ў парным рэйтынгу) і Хорыа Тэкау (8) выйгралі тэнісны турнір у Хертахенбосху (Нідэрланды) з прызавым фондам 410.200 еўра.

22 чэрвеня ў фінальным матчы «пасеяная» пад другім нумарам беларуска-румынская пара перамагла немцаў Андрэ Бегемана (55) і Марціна Эмрыха (44) — 6:3, 7:6 (7:4).

Для Мірнага гэта другі тытул у сезоне і 47-ы ў кар’еры. У Тэкау цяперашні тытул 15-ы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула