БЕЛ Ł РУС

IV клас пажарнай небяспекі абвешчаны па ўсходзе Беларусі

25.06.2013 / 14:33

Чацвёрты клас пажарнай небяспекі з магчымых пяці уведзены ў лясах па большай частцы Гомельскай і Магілёўскай, па ўсходзе Мінскай і Віцебскай абласцей.
Абвяшчэнне высокага класа небяспекі звязана з усталяваннем у апошнія дні на гэтых тэрыторыях вельмі цёплага і сухога надвор'я.

Каментуючы сітуацыю, у Міністэрстве лясной гаспадаркі Беларусі адзначылі, што ў сувязі з ускладненнем умоў надвор'я лясная ахова на ўсходніх тэрыторыях пераведзена на ўзмоцнены рэжым працы.

Ва ўсіх абласных аб'яднаннях і ўстановах ведамства арганізаваны спецыяльныя дзяжурствы. Змены пажарнай сітуацыі ў лясах адсочваюцца з пажарна-назіральных вышак, а таксама з дапамогай камер відэаназірання, якія дазваляюць утрымліваць пад кантролем больш за 75% лясной тэрыторыі кожнай вобласці. Акрамя таго, з дапамогай авіяцыі робяцца штодзённыя аблёты тэрыторый.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула