БЕЛ Ł РУС

Канфуз: маскоўскія выпускнікі атрымалі залатыя медалі са сцягам Сербіі — фотафакт

26.06.2013 / 12:3

Маскоўскія выпускнікі 2013 года атрымалі залатыя медалі з перакуленым расійскім сцягам (што адпавядае трыкалору Сербіі).

Адбылося «самае звычайнае разгільдзяйства выканаўцаў, якія, атрымаўшы дзве партыі залатых медалёў, адну праверылі, другую — не», заявіў в.а. кіраўніка дэпартамента адукацыі расійскай сталіцы Ісаак Каліна.

З 1,5 тысячы залатых медалёў бракаванымі аказаліся 600.

Па словах Каліны, пастаўшчык (якому будуць выстаўлены ўсе «штрафныя санкцыі») залатых медалёў на працягу 14 дзён заменіць усе бракаваныя ўзнагароды.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула