БЕЛ Ł РУС

Двое беларусаў загінулі ў аўтааварыі між Псковам і Пецярбургам

26.06.2013 / 14:29

Кіроўца «Рэно» з Беларусі выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з фурай, якая везла металаканструкцыі.

Аварыя здарылася ў панядзелак, 24 чэрвеня, а 14 гадзіне на 182-м кіламетры дарогі Санкт-Пецярбург — Невель у Плюскім раёне ў Расіі.

З-за ўдару мікрааўтобус загарэўся. Двое маладзечанцаў, якія былі ў ім, загінулі.

28-гадовы жыхар Пскова ехаў ад свайго горада ў бок Санкт-Пецярбурга на «Вольва FM12» (самасвал). Невядома, чаму на яго паласу выехала «Рэно Маскот» (таксама падыходзіць для грузаперавозак, але памерам з мікрааўтобус).

Пасля лабавога сутыкнення «Рэно» вынесла ў кювет, яна загарэлася. «Вольва» перакулілася на сустрэчнай паласе.

Кіроўца і пасажыр «Рэно» загінулі на месцы, машына згарэла цалкам. Сёння іх хаваюць на радзіме.

Кіроўца «Вольва» быў цвярозы, яго не спатрэбілася шпіталізваць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула