БЕЛ Ł РУС

Макей ляціць у Сербію

27.06.2013 / 13:11

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 3—5 ліпеня наведае Сербію з афіцыйным візітам.
Пра гэта паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных 27 чэрвеня на брыфінгу ў Мінску.

Паводле яго слоў, у ходзе візіту запланаваны сустрэчы з прэзідэнтам, кіраўніком урада, старшынёй парламента, міністрам замежных спраў і памочнікам сербскага прэзідэнта па эканамічных пытаннях.

Макей таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі дзелавых колаў Сербіі і прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця ганаровага консульства Беларусі ў горадзе Нові Сад.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула