БЕЛ Ł РУС

Новы хіт інтэрнэту — адважная вавёрка (відэа)

28.06.2013 / 03:47

Відэаролік, як вавёрка бароніць сялібу ад змяі, стаў хітом інтэрнэту. Яго прагледзелі больш за 50 тысяч чалавек.

Незвычайны інцыдэнт адбыўся ў амерыканскім штаце Арызона. На спінку плеценага крэсла на верандзе прыватнага дома залезла змяя і прыгрэлася. Бясстрашная вавёрка, убачыўшы змяю, падабралася да яе і стала атакаваць. Рэптылія спачатку не зважала на векшу. Толькі праз хвіліну змяю дапякло, і яна стала джаліць. Тым не менш, вавёрка працягнула нападаць.

Інтэрнаўты дапускаюць, што такім чынам вавёрка бараніла сваё вавёрства, сваіх малых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула