БЕЛ Ł РУС

У Баранавічах веласіпедыст памёр на дарозе

28.06.2013 / 12:22

Паводле папярэдніх дадзеных, мужчыну зрабілася дрэнна, і ён упаў проста пасярод ажыўленай вуліцы.

«Каля цэнтральнага рынка недзе ў 15.30 насмерць збілі веласіпедыста. Побач стаяў „Опель“, „хуткая“, куча разявак, ДАІ няма», — паведаміў у рэдакцыю Intex-press чытач Арцём.

Аднак у ДАІ паведамілі, што ніякіх дарожна-транспартных здарэнняў з пацярпелымі ў гэты час зарэгістравана не было.

У «хуткай» таксама сказалі, што паведамленняў пра ДТЗ не было, быў званок аб тым, што мужчыну зрабілася дрэнна, і ён зваліўся з ровара. Аднак падрабязнасцяў таго, што здарылася, у «хуткай» паведаміць не змаглі, патлумачыўшы, што брыгада, якая адправілася на месца здарэння, яшчэ не вярнулася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула