БЕЛ Ł РУС

«Альгердава дзіда» або «Прэзыдэнцкая клюшка»

10.12.2005 / 17:46

Валянціна, Бешанковічы

Падзел грамадзтва па лініі «чэсны» — «нячэсны» працягваецца.

Падзел грамадзтва па лініі «чэсны» — «нячэсны» працягваецца.

Цяпер на «чэсных» і «нячэсных» падзялілілі пісьменьнікаў. Афіцыйны Саюз беларускіх пісьменьнікаў налічвае 582 сябры, а для стварэньня альтэрнатыўнага пісьменьніцкага саюзу ледзь нашкрэблася некалькі дзясяткаў. Затое сабраліся з размахам, не абы-дзе, а ў Палацы прафсаюзаў, і ўжо бяз лішніх вушэй пачалі бэсьціць адсутных. Галоўным абвінавачаньнем было тое, што СБП кінуўся ў палітыканства і не напісаў ніводнай значнай кнігі. Тое, што самі выступоўцы нічога не напісалі, прайшло незаўважаным. Але ж хіба маглі яны прызнаць «значнай» гістарычную трылёгію Вольгі Іпатавай «Альгердава дзіда»? Вось калі б яна раман «Прэзыдэнцкая клюшка» напісала… Ці каб Уладзімер Арлоў пра Шклоў напісаў. Вось тады б…

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула