БЕЛ Ł РУС

Мінскага дынамаўца знайшлі ў Італіі з румынскімі дзяўчатамі

2.07.2013 / 13:20

Нігерыйскі паўабаронца Крысціян Абадо знік з Беларусі і аж да ўчорашняга дня вестак пра яго лёс не было.

Як паведамляюць італьянскія СМІ, на футбаліста натрапілі паліцыянты каля вакзалу ў горадзе Удзіне.
Каля чыгуначнага вакзала стаяў аўтамабіль, у якім знаходзіўся Крысціян Абадо, яго сябар і дзве дзяўчыны з Румыніі. Падчас агляду ў кішэні сябра дынамаўца паліцыянты знайшлі 52 грама марыхуаны, яго затрымалі.
Абадо 29 гадоў. У мінулым ён — гулец футбольнай зборнай Нігерыі. Доўгі час выступаў за італьянскія клубы.
Сёлета ў лютым ён падпісаў кантракт з мінскім «Дынама», але толькі аднойчы выйшаў у матчы чэмпіянату Беларусі і згуляў аж 8 хвілін. Кантракт Абадо разлічаны да канца чэрвеня 2014 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула