БЕЛ Ł РУС

Ракета са спадарожнікамі ГЛОНАСС выбухнула на старце на Байкануры — відэа

2.07.2013 / 15:57

+Увага, у відэа прысутнічае нецэнзурная лексіка!

Ракета «Пратон-М», якая павінна была вывесці на арбіту тры спадарожнікі сістэмы ГЛОНАСС, змяніла траекторыю і выбухнула адразу пасля старту на касмадроме Байканур у Казахстане. Ахвяр і пацярпелых няма.

На кадрах прамой трансляцыі запуску, якую вёў канал «Расія 24», відаць, што падзенне ракеты адбылася ў межах трыццаці секунд пасля старту.

«У цяперашні час праводзіцца ацэнка становішча, для чаго на месца аварыі вылучана адмысловая група», — адзначыла касмічнае агенцтва Казахстана Казкосмос ў інтэрнэт-паведамленні.

На відэа выразна відаць, што ракета спачатку нахілілася, затым выраўняла курс, пасля чаго накіравалася да зямлі, распадаючыся ў паветры.

Увага, у гэтым відэазапісе прысутнічае нецэнзурная лексіка!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула