БЕЛ Ł РУС

У Косава толькі па візе

2.07.2013 / 18:01

Nashaniva.com

Самаабвешчаная Рэспубліка Косава 1 ліпеня ўвяла візавы рэжым для грамадзян 87 краін, у тым ліку і для беларусаў.

У спіс кран, грамадзянам якіх для ўезду ў Косава зараз спатрэбіцца аформіць візу, увайшлі Украіна, Беларусь, Расія, Малдова, Казахстан, Іран, Куба, а таксама шэраг краін Азіі і Афрыкі, у тым ліку Егіпет, Індыя, Пакістан і Інданезія.

Грамадзянам гэтых краін зараз неабходна не пазней чым за 10 дзён да паездкі ў Косава прадаставіць у консульскую ўстанову шэраг дакументаў для атрымання дазволу на ўезд.

Пры гэтым уладальнікі дзейных шэнгенскіх віз змогуць да 15 дзён знаходзіцца на тэрыторыі Косава без косаўскай візы. Дыпмісіі Косава адкрытыя ў шэрагу краін Заходняй і Цэнтральнай Еўропы, у ЗША, Японіі і Саудаўскай Аравіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула