БЕЛ Ł РУС

У Магілёве прайшоў адзіночны пікет супраць расійскай авіябазы — фотафакт

4.07.2013 / 10:58

абноўлена

Жыхар Магілёва Мікалай Гладышаў пікетуе Магілёўскі гарвыканкам у знак пратэсту супраць размяшчэння расійскай авіябазы ў Беларусі.

Ён трымае плакат «Не — расейскім авіябазам на зямлі Беларусі».

Такім чынам ён вырашыў выказаць сваю нязгоду з планамі ўладаў размясціць у краіне расійскую авіябазу. Ён сказаў, што пасля развалу Савецкага Саюза ўсе расійскія авіябазы былі выведзены з краін Усходняй Еўропы і надыдзе час, калі гэтыя базы выведуць з беларускай тэрыторыі.

Мікалай Гладышаў з'яўляецца прыхільнікам Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Затым супрацоўнікі міліцыі забралі сп. Гладышава ў пастарунак, а плакат знялі.

Пікет працягваўся больш за гадзіну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула