БЕЛ Ł РУС

Замежную мову не здалі 22,38% абітурыентаў на ЦТ

4.07.2013 / 13:24

Дзевяць абітурыентаў атрымалі 100 балаў на цэнтралізаваным тэставанні па замежных мовах,
расказаў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Міністэрства адукацыі Беларусі Мікалай Фяськоў.

У ЦТ па англійскай мове ў гэтым годзе прынялі ўдзел 21 тыс. 563 чалавекі, па нямецкай - 3 тыс. 608, па французскай - 856, па іспанскай - 225 абітурыентаў.

Сто балаў атрымалі пяць удзельнікаў ЦТ па англійскай мове, два - па нямецкай і два - па французскай. Не змаглі правільна выканаць ніводнага задання па англійскай мове тры чалавекі — яны атрымалі нуль балаў.

Не пераадолелі парогу ў 20 балаў па замежных мовах 22,38% абітурыентаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула