БЕЛ Ł РУС

Дастаўшчык малочнай прадукцыі скраў 30 скрыняў малака

5.07.2013 / 09:47

Супрацоўнікамі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Партызанскага РУУС Мінска за крадзеж прадукцыі з аднаго са сталічных малочных заводаў затрыманы 25-гадовы індывідуальны прадпрымальнік.

Малады чалавек з верасня 2011 года займаўся дастаўкай у гандлёвыя пункты прадукцыі малаказавода. Аднойчы, калі ён прыбыў за таварам, вырашыў узяць больш за звычайнае. Дапамагла яму кладаўшчыца, якая адпусціла звыш указанай ў накладной колькасці тавару яшчэ 30 скрыняў малака, кефіру, тварагу, смятаны і іншых малочных вырабаў. Усё гэта яны паводле папярэдняй дамоўленасці планавалі рэалізаваць.

Аднак на шляху да найбліжэйшага гандлёвага аб'екта, праз які планавалася прадаць "шэры" тавар, машыну з крадзенай малочнай прадукцыяй спынілі аператыўныя супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Партызанскага РУУС.

У дачыненні да маладога чалавека распачата крымінальная справа. Сума нанесенага прадпрыемству ўрону склала 41 мільён рублёў. Сваю віну затрыманы прызнаў, ва ўчынку раскайваецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула