БЕЛ Ł РУС

Афрыканская чума свіней дабралася да Магілёва?

5.07.2013 / 10:27

Nashaniva.com

Мяса ў мясцовых крамах «Усход» няма ўжо тыдзень, а пад’езды да свінакомплекса перакрылі бетоннымі плітамі.

У фэйсбуку з’явіліся здымкі перакрытай дарогі на пасёлак Усход, што знаходзіцца амаль на мяжы горада Магілёва. Дарогу у адным месцы перагарадзілі бетоннымі плітамі, у іншым проста паставілі знак, які забараняе праезд.

У мясцовай краме «Усход» ужо тыдзень няма свініны, пра гэта Еўрарадыё паведамілі самі прадаўцы. Наконт прычыны сказалі толькі, что з мясам праблемы. Мясцовым жыхарам улады прычыны усяго гэтага тлумачаць неабходнасцю прафілактыкі.

Нагадаем, што ў Беларусі афіцыйна зарэгістравана ўжо два ачагі афрыканскай чумы свіней. Першы ў Іўеўскім раёне, другі — у Віцебскім.

Дзяржава кампенсуе насельніцтву страты, звязаныя з адабраннем свіней з мэтай недапушчэння распаўсюджвання на тэрыторыі краіны афрыканскай чумы свіней. За 1 кг жывога вагі сёння выплачваецца 18 тысяч 337 рублёў — гэта кошт 1 кг свініны другой катэгорыі, паведамляе Еўрарадыё

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула