БЕЛ Ł РУС

Пракурор патрабуе асудзіць Навальнага на шэсць гадоў турмы

5.07.2013 / 11:15

У Ленінскім раённым судзе горада Кірава (Расія), дзе слухаецца справа «Кіраўлеса», скончылі допыты сведак і перайшлі да спрэчак бакоў. Пракурор папрасіў прысудзіць асноўнага абвінавачанага, апазіцыянера Аляксея Навальнага, да шасці гадоў калоніі і штрафу ў 1 млн расійскіх рублёў.

Максімальнае пакаранне па артыкуле «Крадзеж», па якім судзяць Навальнага, прадугледжвае да 10 гадоў турмы.

Навальнага абвінавачваюць у тым, што ў 2009 годзе, знаходзячыся на пасадзе дарадцы губернатара Кіраўскай вобласці, ён уступіў у змову дырэктарам «Вяцкай лясной кампаніі» Пятром Афіцэравым і гендырэктарам «Кіраўлеса» Вячаславам Аполевым і нібыта арганізаваў крадзеж лесу на суму больш за 16 млн рублёў (497 тысяч даляраў).

Навальны адмаўляе абвінавачванні і лічыць справу палітычнай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула