БЕЛ Ł РУС

Адкрыта транспартная развязка Ціміразева/Арлоўская

5.07.2013 / 13:49

Поўнасцю адкрыты рух на транспартнай развязцы на перасячэнні вуліц Ціміразева і Арлоўскай у Мінску, паведамляе сталічная Дзяржаўтаінспекцыя.

Па гэтым транспартным вузле ўжо рухаецца грамадскі транспарт. Перад з’ездам з вуліц Ціміразева і Арлоўскай прадугледжаны пераходна-хуткасныя палосы, што дазваляе выключыць канфлікты паміж транспартам, які рухаецца ў прамым напрамку, і транспартам, які з’язджае на іншую вуліцу. Уладкаваныя падземныя пешаходныя пераходы. Перасячэнне ў розных узроўнях выканана з поўнай развязкай руху, што дазваляе транспарту раз’язджацца ва ўсіх напрамках.

Вуліца Арлоўская — частка другога гарадскога транспартнага кальца Мінска. Вуліца Ціміразева — адна з «вылетных» магістраляў горада.
Адкрыццё транспартнай развязкі на перасячэнні гэтых вуліц дазволіла знізіць транспартную нагрузку на праспекце Пераможцаў і вуліцы Прытыцкага, а таксама зменшыць транзітны рух цераз цэнтр горада.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула