БЕЛ Ł РУС

Смелы беларус

5.07.2013 / 15:6

Проста праз вуліцу ад выканкама прайшла ў Магілёве акцыя супраць стварэння расейскай авіябазы ў Беларусі. Адзіночны пікет зладзіў Мікалай Гладышаў. Сваю пазіцыю ён патлумачыў так: у Беларусі радыя гасцям і турыстам з Расеі, але не генералам і вайскоўцам.

Мікалай Гладышаў, удзельнік акцыі, АГП:

«Каму хоча пагражаць Расея з нашай тэрыторыі? Беларусь — не плацдарм, не палігон расейскі, а суверэнная дзяржава».

Пратэст адзіночкі працягваўся 1,5 гадзіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула