БЕЛ Ł РУС

ЗВР Беларусі скараціліся на $9,5 млн

5.07.2013 / 15:08

Па выніках чэрвеня золатавалютныя рэзервы Беларусі ў вызначэнні ССРД МВФ скараціліся на 9,5 млн. даfляраў ЗША і, паводле папярэдніх звестак, на 1 ліпеня 2013 года склалі 8.017,6 млн. даляраў ЗША ў эквіваленце.
Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка.

У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў скараціўся на 404,9 млн. даляраў ЗША і на 1 ліпеня 2013 года склаў 8.632,6 млн. даляраў ЗША ў эквіваленце.

"Скарачэнне аб'ёму золатавалютных рэзерваў у асноўным абумоўлена зніжэннем цаны на золата на міжнародным рынку каштоўных металаў, а таксама пагашэннем Нацыянальным банкам і ўрадам Беларусі знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце, якія ў чэрвені гэтага года былі выкананыя ў поўным аб'ёме", — пракаментавалі ў Нацбанку.

Падтрыманню аб'ёму золатавалютных рэзерваў садзейнічаў перавод нерэзервовых актываў у рэзервовыя, зазначылі ва ўпраўленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула