Фотафакт: Тадэвуш Кандрусевіч пад шквальнай залевай уваходзіць з пілігрымкай у Будслаў
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч пад моцнай залевай уваходзіць з пілігрымкай у Будслаў, 5 ліпеня 2013.
Нагадаем, што сёлетні фэст — юбілейны. Ён прысвечаны 400-годдзю прабывання абраза Маці Божай у Будславе. Сёлетнія ўрачыстасці пройдуць пад дэвізам «Марыя — Маці нашай веры».