БЕЛ Ł РУС

40 тысяч пілігрымаў сабраліся ў Будславе

6.07.2013 / 10:46

Фота Сяргея Гудзіліна

Юбілейны фэст, прысвечаны 400-годдзю абраза Маці Божай у Будславе, распачаўся 5 ліпеня.

На начную ўрачыстую працэсію сабралася каля 40 тысяч вернікаў. Сёння ў прысутнасці папскага легата Жан-Луі Тарана ў Будславе будзе асвечаны крыж і памятны знак. Таксама падчас урачыстасці ў Будслаў прыбудуць рэліквіі святой Тэрэзы.

Праграма фэсту

• 09.00 — святая Імша (алтар на сцэне)

• уручэнне прызоў пераможцам конкурсу «Ave Maria» «Будслаў — прызнанне ў любові»

• 11.00 — галоўная святая Імша (алтар на сцэне). Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту. Эўхарыстычная працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай і рэліквіямі св. Тэрэзы. Акт прысвячэння Беларусі Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Пасля Імшы адбудзецца гашэнне маркі, выдадзенай з нагоды будслаўскага юбілею.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула