БЕЛ Ł РУС

У Гомелі паўтарагадовы хлопчык выпаў з акна пятага паверха

8.07.2013 / 15:11

Хлопчык выпаў з акна 5 ліпеня. Маці дзіцяці выйшла на некалькі хвілін з пакоя, а калі вярнулася — сына не было.
Яна падышла да акна і ўбачыла дзіця на клумбе пад акном. Пры падзенні хлопчык стукнуўся аб кандыцыянер на ніжэйшым паверсе, затым упаў на клумбу.
Мяркуецца, што дзіця ўзяло пуфік, потым залезла на падаконнік і выпала.

З рэанімацыі хлопчык пераведзены ў хірургічнае аддзяленне. У дзіцяці закрытая чэрапна-мазгавая траўма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула