БЕЛ Ł РУС

У Брэсце двое абрабавалі прадаўшчыцу квасу

9.07.2013 / 21:29

У Брэсце двое маладых людзей 8 ліпеня абрабавалі прадаўца квасу.

У міліцыю звярнулася прадавец, якая паведаміла, што незадоўга да закрыцця гандлёвай летняй палаткі з квасам па вуліцы Пушкінскай двое невядомых з прымяненнем гвалту выкралі ў яе каробку з выручкай у памеры 3 млн. рублёў.

Рабаўнікоў удалося затрымаць па гарачых слядах. Імі аказаліся двое 21-гадовых жыхароў Пружанаў, якія нідзе не працуюць. Адзін з іх быў раней судзімы за крадзеж, другі — за крадзеж, рабаванне і хуліганства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула