БЕЛ Ł РУС

Францыя, Чэхія, Грэцыя галасавалі супраць уключэння рэзалюцыі па Беларусі ў дэкларацыю АБСЕ

10.07.2013 / 10:20

МБ

Прадстаўнікі 11 краін прагаласавалі супраць уключэння рэзалюцыі па Беларусі ў Стамбульскую дэкларацыю, якая была прынятая па выніках 22-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ. Пра гэта паведаміў сёння журналістам кіраўнік парламенцкай дэлегацыі нацыянальнага сходу Беларусі на сесіі ПА АБСЕ, намеснік старшыні палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі, перадае БЕЛТА.

«Пры прыняцці Стамбульскай дэкларацыі нас падтрымалі прадстаўнікі 11 краін, значна больш у параўнанні з папярэднімі сесіямі. У іх ліку Арменія, Азербайджан, Грэцыя, Казахстан, Расія, Сербія, Украіна, Францыя, Чэхія. Устрымаліся прадстаўнікі пяці дзяржаў, напрыклад, Канады, Італіі «, — распавёў Віктар Гумінскі.

Як бачым, большасць тых, хто супраць, складалі аўтарытарныя рэжымы былога СССР, але разам з імі галасавалі і некалькі краін Еўрасаюза.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула