БЕЛ Ł РУС

Міхалкоў: Прыгоннае права — гэта мудрасць народа і патрыятызм

15.07.2013 / 11:3

СМ

а што Вы думаеце пра гэта?

Рэжысёр, старшыня Саюза кінематаграфістаў Расіі Мікіта Міхалкоў распавёў украінскім журналістам пра свае творчыя планы. Ён плануе зняць гістарычны фільм пра прыгон, на што з бюджэту ўжо выдаткавана трыста мільёнаў рублёў.

«Бальшавікі зрабілі рэч страшную; яны сцерлі з памяці народа нашу культурную спадчыну, успаміны пра ўсё тое добрае і светлае, што было ў рускім народзе, у тым ліку памяць аб прыгоне. Аднавіць гістарычную праўду — наша задача», — цытуе рэжысёра сайт censor.net.ua.

Міхалкоў нагадаў пра выбітную духоўнасць расейскіх сялян, асабліва падкрэсліўшы любоў рускага чалавека да «цвёрдай рукі»:
«З падачы бальшавікоў цяпер у Расіі думаюць, што прыгоннае права было чымсьці накшталт паўночнаамерыканскага рабства. Але гэта былі зусім не адносіны раба і гаспадара, а сыноў і бацькі. Многія сяляне не хацелі ніякай „свабоды“.
Так, часам памешчык лупцаваў селяніна; дык і бацька ж лупцуе сваё непаслухмянае дзіця».

Рэжысёр распавёў таксама пра сапраўдную, на яго думку, сутнасць прыгоннага права: «Прыгон — гэта патрыятызм, замацаваны на паперы. Чалавек быў звязаны са сваёй зямлёй-матухнай не толькі пачуццём абавязку, але і дакументальна. Прыгоннае права — гэта мудрасць народа, гэта чатырыста гадоў нашай гісторыі. І цяпер, калі мне прапануюць гэтыя чатырыста гадоў з нашай гісторыі выкрасліць, я кажу:

«Братцы, дык вы, што ж думаеце, нашы продкі дурнямі былі?».
«Я вельмі рады, што Пуцін зараз адраджае нашу гістарычную памяць», —
сказаў рэжысёр. На яго думку, Закон аб прапісцы, нядаўна зноў прыняты ў Расіі, «гэта менавіта тое, чаго не хапае расійскаму народу, які адарваны ад каранёў, ад зямлі».
У Беларусі, у адрозненні ад Расіі, прапіска ніколі не адмянялася, хоць і называецца яна цяпер «рэгістрацыяй па месцы жыхарства».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула