БЕЛ Ł РУС

Павел Севярынец закахаўся

15.07.2013 / 14:25

Сямён Цыбульскі

Нядаўна ў палітвязня, сустаршыні хрысціянскай дэмакратыі змяніўся статус у сацыяльнай сетцы «Укантакце». Замест «не жанаты» цяпер на старонцы Паўла адлюстроўваецца «закаханы».

«Ну так, сапраўды закаханы, — кажа Севярынец. — Хто яна? Не, пакуль казаць не буду. Без каментарыяў».

Ці сапраўды звязаная закаханасць з тым, што Севярынец згаліў вусы? «Ну так, гэтыя рэчы звязаныя», — смяецца Павел.
Апошняе пытанне: ці справа ідзе да вяселля? «Не, больш нічога казаць не буду».

Паўлу Севярынцу 36 гадоў. Цяпер ён адбывае пакаранне за Плошчу на «хіміі» ў вёсцы Куплін (Пружанскі раён). Тэрмін зняволення сканчваецца 19 кастрычніка.

Паўла Севярынца называюць адным з сучасных беларускіх сэкс-сімвалаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула