БЕЛ Ł РУС

Брытанская плыўчыха загінула, пераплываючы Ла-Манш

15.07.2013 / 15:28

С'юзан Тэйлар, спрабуючы перасекчы праліў у самай вузкай частцы шырынёй у 32 км, раптам стала тануць.

Пасля таго, як яе дасталі з вады выратавальнікі і даставілі ў бальніцу ў Францыі, яна, не прыходзячы ў сябе, памерла.

На яе старонцы засталося паведамленне, што яна сваім заплывам хацела сабраць грошы для прытулку ў Лестэршыры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула