БЕЛ Ł РУС

У Ляхавіцкім раёне ваўкі напалі на вёску

5.09.2007 / 09:40

Nashaniva.com

Людзі не пацярпелі, аднак драпежнікі знішчылі трусоў і гусей.

Ваўкі напалі на вёску Лотва Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Людзі не пацярпелі, аднак драпежнікі знішчылі трусоў і гусей.

Зараз трое вяскоўцаў праходзяць поўны курс прышчэпак ад шаленства. Мяса загрызенай жывёлы і птушак яны не ўжывалі, але датыкаліся да іх. Ніхто не ведае, ці былі ваўкі здаровымі, таму лекары вырашылі перастрахавацца.

Дарэчы, сёлета ў Ляхавіцкім раёне зарэгістраваныя 72 выпадкі, калі людзі былі пакусаныя хатнімі і дзікімі жывёламі. Ужо пацверджаныя 6 выпадкаў шаленства сабак і лісіц.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Ляхавічы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула