БЕЛ Ł РУС

Пад коламі электрычкі загінуў 23-гадовы хлопец

16.07.2013 / 10:24

Здарэнне адбылося ў чацвер, 11 ліпеня, на станцыі Уша ў Маладзечанскім раёне.

А 12 гадзіне ночы да станцыі якраз пад’язджала электрычка з Мінска. Маладзён сядзеў паміж шляхамі.

«Машыніст падаў папераджальны сігнал, але мужчына нават не зварухнуўся з месца», — кажа старшы інспектар службы групы аховы правапарадку і прафілактыкі Маладзечанскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце Таццяна Субач.

Электрычка здзейсніла экстраннае тармажэнне, але маладзёна зачапіла. Ён загінуў на месцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула