БЕЛ Ł РУС

Актывіста Змітра Каспяровіча знялі з цягніка

16.07.2013 / 11:38

Старшыню руху «Маладая Беларусь» Змітра Каспяровіча знялі з цягніка. Хлопец ехаў у Вільню.

Па словах памежнікаў, як перадаюць паплечнікі Змітра, актывіст знаходзіцца ў спісе адміністрацыйных парушальнікаў. Ён, нібыта, мусіць адбыць пакаранне — некалькі сутак, якія не даседзеў у 2009 годзе.

Паводле неафіцыйных звестак, абнародаваных у сацыяльных сетках, Каспяровіча павязуць у мінскую турму на Акрэсціна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула