БЕЛ Ł РУС

Фанат у В’етнаме бег за аўтобусам «Арсенала» 6 км і дагнаў яго — фота

16.07.2013 / 12:46

Заўзятару ўдалося сфатаграфавацца з любімым футбалістам — Мікелем Артэта.

Лонданскі «Арсенал», які праводзіць перадсезоннае турнэ па Азіі, прыбыў у В’етнам, дзе гульцы зрабілі аглядную экскурсію па Ханоі. Пасля экскурсіі за аўтобусам «Арсенала», якiя накiроўвалiся ў гатэль, пачаў бегчы в’етнамскі заўзятар.

Стараючыся не адставаць ад аўтобуса, ён урэзаўся ў слуп і дрэва, аднак не атрымаў сур’ёзных пашкоджанняў і змог працягнуць бег. Футбалісты, якія заўважылі фаната, пачалі падбадзёрваць яго рознымі выкрыкамі — у прыватнасці, прапаноўвалі трэнерам падпісаць з ім кантракт.

Неўзабаве аўтобус спыніўся, і галоўны трэнер каманды Арсен Венгер запрасіў заўзятара ў аўтобус.
Там прыхільнік «Арсенала» змог паціснуць рукі гульцам і сфатаграфавацца з паўабаронцам Мікелем Артэта.

Усяго заўзятар прабег за аўтобусам каля шасці кіламетраў, паведамляе афіцыйны сайт «Арсенала».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула