БЕЛ Ł РУС

У Беларусь не пусцілі аўтобус з дзецьмі? Тлумачэнне памежнікаў

16.07.2013 / 13:49

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі лічыць паведамленні некаторых інтэрнэт-рэсурсаў пра тое, што праз беларуска-ўкраінскую мяжу не быў прапушчаны аўтобус з дзецьмі, якія вярталіся з адпачынку [з Балгарыі], некарэктнымі,
заявіў прэс-сакратар беларускага памежнага ведамства Аляксандр Цішчанка.

Як растлумачыў прадстаўнік ДПК, мяжу перасякаў аўтобус Setra, зарэгістраваны ва Украіне.

Транспартны сродак з пасажырамі прайшоў памежны кантроль, але не быў прапушчаны транспартнай інспекцыяй, так як у кіроўцы не было неабходных дакументаў.
Ён забыўся іх у Чарнаўцах [абласны цэнтр на мяжы з Румыніяй — НН].

Было прапанавана размясціць дзяцей у пункце пропуску і прыгнаць іншы аўтобус.

Кіраўнік турыстычнай групы адмовіўся ад гэтага варыянту, і аўтобус паехаў назад за дакументамі ў Чарнаўцы.

Пасля аўтобус перасёк мяжу ў пункце пропуску «Макраны».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула