БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка прапануе выпрацаваць новую «дарожную карту» беларуска-кітайскага супрацоўніцтва

16.07.2013 / 14:55

Nashaniva.com

Аб гэтым ён заявіў на перамовах са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам у пашыраным складзе.

«Вы вельмі дакладна сёння сказалі аб тым, што мы выходзім на новую ступень нашых адносін, ступень стратэгічнага партнёрства. Для гэтага трэба выпрацаваць на перспектыву новую праграму — „дарожную карту“. Гэта тое, што нам сёння трэба. І я ўпэўнены, што да канца года нашы ведамствы, урады змогуць прапанаваць такую праграму далейшага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і КНР», — сказаў Лукашэнка.

А. Лукашэнка падзякаваў Сі Цзіньпіну за запрашэнне наведаць Кітай, а таксама за гасціннасць, аказаную беларускай дэлегацыі.

Лукашэнка адзначыў вялікую адкрытасць і змястоўнасць двухбаковых перамоваў, якія кіраўнікі дзяржаў правялі ў вузкім складзе. «Асаблівасць гэтых перагавораў, якія вельмі зацягнуліся ў вузкім складзе, але былі на карысць нашым адносінам, у тым, што яны маюць беспрэцэдэнтную адкрытасць», — адзначыў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула