БЕЛ Ł РУС

У Брэсцкім раёне перакулілася лодка з трэнерам і двума яго 13-гадовымі выхаванцамі

16.07.2013 / 19:54

У Брэсцкім раёне вечарам 15 ліпеня перакулілася лодка з трэнерам Брэсцкага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па веславанні і дзвюма яго 13-гадовымі выхаванцамі.

Як паведамілі БелаПАН у Брэсцкім абласным упраўленні МНС, на рацэ Мухавец 60-гадовы трэнер Брэсцкага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па веславанні і двое яго выхаванцаў на алюмініевай лодцы з маторам перавозілі рэчы для ўладкавання дзіцячага спартыўнага лагера.

«Падчас павароту лодкі адбыўся моцны нахіл, і яна затанула за сто метраў ад паўвострава. Непаўналетнія і іх трэнер самастойна выбраліся на бераг. Ніхто не пацярпеў. Нягледзячы на гэта, відавочца патэлефанаваў у абласное МНС і паведаміў пра здарэнне», — сказалі ў МНС.

Аддзяленне вадалазнай службы МНС эвакуявала людзей з паўвострава. Пасля гэтага з вады ратавальнікамі былі падняты на паверхню лодка і рэчы. Праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула