БЕЛ Ł РУС

У Івацэвічах міліцыянт смяротна параніў сябе з табельнай зброі

17.07.2013 / 10:19

Сяргей Макарэвіч

Акалічнасці высвятляюцца.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі УУС Брэсцкага аблвыканкама, гэта быў няшчасны выпадак.

Каля двух тыдняў таму ўчастковы міліцыянт параніўся з пісталета і сам па тэлефоне выклікаў «хуткую дапамогу».
Іншых падрабязнасцяў не рассказваюць.
«Гэта не тая сітуацыя, якой можна выхваляцца», — са скрухай пракаментаваў выпадак начальнік Івацэвіцкага РАУСа Аляксандр Гук.
Пакуль праводзіцца службовая праверка, акалічнасці справы не агалошваюцца.

Сябры старшага лейтэнанта Аляксандра П. кажуць, што і самі не ведаюць падрабязнасцяў. Удакладняюць толькі, што памёр раніцай 10 ліпеня. Наколькі вядома, у справе фігуруе менавіта табельная зброя ўчастковага. Пасля ранення яго даставілі ў бальніцу, дзе ён і памёр.

Вядома, што ён быў жанаты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула