БЕЛ Ł РУС

З заапарка Сіднэя за сем хвілін скралі 20 рэптылій

17.07.2013 / 14:23

Сіднейскі заапарк, ілюстрацыйнае фота.

З Аўстралійскага парку рэптылій, размешчанага на поўначы Сіднэя, невядомыя скралі 20 жывёл, уключаючы алігатара, што толькі-толькі вылупіўся.

«Яны выбілі перагародкі і дзверы. Гэтыя людзі прыйшлі з відавочным намерам выкрасці жывёл. Яны ведалі, што яны хацелі забраць», — распавяла супрацоўніца заапарка Ліз Вела.

Паводле яе слоў, злачынцам спатрэбілася на крадзеж ўсяго сем хвілін. Акрамя маленькага алігатара, яны выкралі змей і яшчарак.

У заапарку і праваахоўных органах асцерагаюцца, што рэптылій прададуць на чорным рынку. Аднак таксама разглядаецца версія, што рабаўнікі скралі жывёл для сябе і ў падарунак сябрам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула