БЕЛ Ł РУС

10-гадовы ўгоншчык пакатаў сваіх малодшых сяброў на аўтамабілі

17.07.2013 / 15:03

Выпадак адбыўся ў ноч на сераду ў Тарту (Эстонія). Пільныя гараджане затрымалі аўтамабіль, за рулём якога знаходзіўся 10-гадовы хлопчык. Праверка паказала, што транспартны сродак быў угнаны.

На месца здарэння выехаў паліцэйскі патруль, які пабачыў, што акрамя хлопчыка-ўгоншчыка ў машыне знаходзіліся двое дзетак пяці і шасці гадоў. Пра знікненне гэтых дзяцей паліцыя атрымала паведамленне прыкладна за гадзіну да здарэння.

Высветлілася, што дзеці ўварваліся на агароджаную тэрыторыю ў вёсцы Лематсі.

Там яны паспрабавалі завесці грузавік.
Пасля гэтага ім атрымалася запусціць матор аўтамабіля «Фальксваген», на якім там жа здзейснілі лёгкую аварыю. Пасля гэтага дзеці селі ў «Сітраэн», дзверы якога таксама былі не зачыненыя, а ключы знаходзіліся ў салоне.
На працягу двух кіламетраў прамой дарогі да Тарту аварыі не адбылося.

Паліцыя падзякавала маладым людзям, якія заўважылі аўтамабіль і ўмяшаліся ў сітуацыю, што дазволіла пазбегнуць сумных наступстваў. Уладальнікам аўтамабіляў паліцыя раіць зачыняць дзверы машын і забіраць ключы з салона.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула