Пяць рэчаў, пра якія варта ведаць, пачынаючы новыя адносіны
Асноўныя «правілы гульні» наступныя.
Мы ўсе іх ведаем, гэтыя правілы гульні для новых адносін. Ведаем, але не карыстаемся. Бо,
Яек ні шкада, руціна забівае ўсё, нават самыя лепшыя і моцныя намеры. Асабліва, калі вы з’язджаецеся. Таму, каб яна не падпарадкавала сабе вашы адносіны, важна ўжыць некаторыя, так бы мовіць, меры засцярогі:
1. Знайдзіце час адзін для аднаго.
Гэта можа быць адзін дзень у тыдзень. Адключайце тэлефоны і лэптопы, зачыняйце пошту, скайп і сацсеткі, сядайце і пагаварыце! Або прыгатуйце разам вячэру. Ці схадзіце на прагулку. Або на роварах пакатайцеся. Увогуле, усё, што заўгодна, толькі быць разам і абменьвацца энергіяй, гэта вельмі важна.
2. Не «душыце» адзін аднаго.
Пункт першы ні ў якім выпадку не мае на ўвазе «душыць» каханага чалавека сваёй прысутнасцю. Няхай у кожнага з вас будзе ўласная прастора. Рыбалка раз у месяц ці твой дзень у
3. Не кажыце пра будучыню, пакуль не прыйшоў час пагаварыць пра яе.
Іншымі словамі — не прыдумляйце імёны вашым будучым дзецям, колькасць пакояў у доме і рыбак ў вашым акварыуме ў гэтым самым доме. Не прыспешвайце падзеі, на ўсё свой час. І калі ён — гэты твой адзіны, паглыбленне адносін не прымусіць сябе чакаць.
4. Пасябруй з яго сябрамі…
Калі ты адчуваеш сябе камфортна ў іх кампаніі — чаму не? Калі ты шмат значыш для яго, хутчэй за ўсё, яму будзе прыемна, што яго сябры і каханая добра праводзяць час разам.
5. … Але не забывай пра сваіх уласных.
Памятаеш, што мы раней казалі пра асабістую прастору? Нават калі табе здаецца, што зараз ёсць ён і прастора табе ўжо не трэба, знайдзі час сустрэцца з сяброўкамі на каву. Пабачыш, ты выдатна правядзеш час, а ён толькі мацней засумуе па табе за гэты час!