БЕЛ Ł РУС

Машыну дыплямата хацелі агледзець людзі ў цывільным

29.03.2006 / 21:45

Nashaniva.com

Сёньня ў Горадні даў прэсавую канфэрэнцыю Генэральны консул Польшчы Анджэй Крэнтоўскі. У ёй удзельнічалі ягоны намесьнік Януш Дамброўскі й прадстаўнік амбасады ў Менску Мар’ян Семаковіч. Прэс-канфэрэнцыя адбылася з нагоды інцыдэнту на КПП «Брузгі» ў панядзелак, калі дыпляматаў Крэнтоўскага й Дамброўскага каля сутак не выпускалі з памежнай зоны.

Невядомыя людзі ў цывільным дамагаліся агляду прыватнай машыны сп. Дамброўскага, якая мела дыпляматычны нумар. Генэральны консул заявіў: на ягоную думку, так дзейнічала КДБ.

Ён таксама падкрэсьліў, што за апошнія дні гэта — ня першая спроба агледзець машыны супрацоўнікаў консульства, у тым ліку, — аўтамабіль з дыпляматычнай поштай.

«Вядомы й іншыя выпадкі, калі беларускія мытнікі патрабавалі агляду машын польскіх дыпляматаў», — зазначыў Мар’ян Семаковіч.

Журналістам паказалі відэаздымку: пасьля інцыдэнту Януш Дамброўскі на польскім баку адчыніў багажнік і паказаў, што нічога недазволенага там не было.

Радыё Свабода

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула