БЕЛ Ł РУС

Рамонт на Нямізе: мяняюцца маршруты грамадскага транспарту

19.07.2013 / 12:35

У сувязі з асфальтаваннем вуліцы Няміга ад вуліцы Раманаўская Слабада да плошчы Ф.Багушэвіча часова змяняюцца маршруты тралейбусаў, паведамілі ў КУП «Мінсктранс».

З 22.00 19 ліпеня да 08.00 20 ліпеня і з 20.00 20 ліпеня да 08.00 21 ліпеня, з 21.00 21 ліпеня да 5.30 22 ліпеня (рэзервовы дзень) рух тралейбусных маршрутаў:

№ 12, 40 з боку вуліцы Шчорса арганізуецца па вуліцах К.Цэткін, Бабруйскай да разваротнага кальца (РК) «Бабруйская», з боку дыспетчарскай станцыі (ДС) «Карастаянавай» — пераключаецца для працы на маршруце № 22;

№ 29, 37 з боку вуліцы Кузьмы Чорнага арганізуецца па вуліцах Сурганава, Арлоўскай, Карастаянавай да ДС «Карастаянавай», з боку плошчы Мяснікова — адмяняецца;

№ 46 з боку ДС «Зялёны Луг — 7» арганізуецца па вуліцах Багдановіча, Сурганава да РК «Акадэмічная», з боку плошчы Мяснікова — адмяняецца;

№ 53 з боку ДС «Зялёны Луг — 7» арганізуецца па вуліцы Багдановіча, Сурганава да РК «Акадэмічная», з боку вуліцы Шчорса арганізуецца па вуліцах К.Цэткін, Бабруйскай да РК «Бабруйская».

Арганізуецца праца часовага аўтобуснага маршруту № 946 «Плошча Ф.Багушэвіча — плошча Бангалор» з рухам па вуліцах Няміга, Багдановіча ў абодвух напрамках з выкананнем усіх прыпынкаў на шляху руху.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула