БЕЛ Ł РУС

«ВКонтакте» стала працаваць удвая хутчэй

20.07.2013 / 11:16

Распрацоўшчыкі ўдвая паскорылі працу сацыяльнай сеткі «Вконтакте». Спецыялісты перавялі код сацсеткі на новую мову праграмавання, якую распрацавалі самастойна.

Менавіта гэта і дазволіла павялічыць хуткасць загрузкі многіх старонак, больш чым у два разы, паведамляюць СМІ, спасылаючыся на заснавальніка кампаніі Паўла Дурава.

Акрамя таго, Павел Дураў сцвярджае, што ў канцы мая наведвальнасць «ВКонтакте» дасягнула чарговага рэкорднага значэння: амаль 50 мільёнаў карыстальнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула