БЕЛ Ł РУС

Рух транспарту на дарогах Мінскай вобласці 22–25 ліпеня будзе абмежаваны

20.07.2013 / 14:03

У сувязі з правядзеннем мантажных працаў па ўстаноўцы электроннай сістэмы аплаты ў бліжэйшыя дні будзе часова абмежаваны рух на некалькіх аўтадарогах Мінскай вобласці.

Абмежаванні будуць дзейнічаць 22 ліпеня на 14-м км аўтадарогі Мінск — Віцебск, 23 ліпеня — на 20-м км аўтадарогі Мінск — Магілёў і 25 ліпеня — на 30-м км аўтадарогі Мінск — Нацыянальны аэрапорт Мінск.

«Прадугледжана поўнае спыненне транспартных патокаў у абодвух напрамках працягласцю не больш чым на 15 хвілін з 13.00 да 15.00», — растлумачылі ў ДАІ.

Каб не ствараць заторы, Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці рэкамендуе аўтаўладальнікам планаваць час і маршрут паездак з улікам гэтай інфармацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула